Keep.eu (be)

Найбольш вычарпальная крыніца сістэматызаванай інфармацыі аб праектах і партнёрах праграм Interreg, Interreg-IPA і праграм трансгранічнага супрацоўніцтва ЕІСП/ЕІС.
Кeep.eu змяшчае дадзеныя па ўсіх краінах Еўрапейскага саюза, краінам-суседзям і краінам-кандыдатам на ўступленне ў ЕС.Выкарыстоўвайце спасылку ніжэй для пераходу да канкрэтнага раздзелу Кeep (на англійскай мове), або пераходу на галоўную старонку (на англійскай мове). 

На што можна выкарыстаць keep.eu?

З дапамогай Кeep магчыма:

  • Паглядзець ідэі праектаў у сферы, якая Вас цікавіць. 
  • Пазнаёміцца з праектамі, якія былі распрацаваны або распрацоўваюцца ў Вашай краіне, рэгіёне, з іх дасягненнямі і вынікамі. 
  • Ажыццявіць пошук партнёраў для каманды праекта, як у Вашай краіне і рэгіёне, так і ў іншых краінах на кантыненце, і нават за яго межамі! 
  • Пазнаёміцца з асноўнымі статыстычнымі дадзенымі і тэндэнцыямі гэтых праграм супрацоўніцтва (колькасць партнёраў, праектаў, тэматычнае і геаграфічнае размеркаванне …). 
  • Зірнуць на агульную карціну: дзе запатрабаваны праграмы супрацоўніцтва для вырашэння пэўных вострых праблем (змяненне клімату, міграцыя і т.п.). 

Чаму выкарыстанне keep.eu бясплатна?

За карыстанне keep.eu аплата ня бярэцца. Распрацоўка і абслугоўванне Кeep ажыццяўляецца Interact ў рамках праграмы Interreg як адзін з накірункаў місіі гэтай праграмы. Дадзеные якія змящаюцца тут – гэта ўклад сотняў праграм, якія прадстаўляюць увесь сусвет тэрытарыяльнага супрацоўніцтва, пачынаючы з 2000 года.
Вэбсайт keep.eu даступны на англійскай мове. Аднак, база дадзеных Кeep змяшчае інфармацыю на мовах якія ужывае кожная праграма, нягледзячы на тое, што англійская з’яўляецца абавязковай мовай у асобных абласцях.
Жадаем Вам атрымаць максімум карыснай інфармацыі з выкарыстаннем гэтага інструмента. У выпадку, калі ў Вас узніклі сумненні, пытанні, прапановы, або патрабуецца дадатковая інфармацыя аб keep.eu – звяжыцеся з намі. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што мы выкарыстоўваем толькі англійскую мову і не зможам адказаць на запыты на якой-небудзь іншай мове.