Найбольш вычарпальная крыніца сістэматызаванай інфармацыі аб праектах і партнёрах праграм Interreg, Interreg-IPA і праграм трансгранічнага супрацоўніцтва ЕІСП/ЕІС.
Кeep змяшчае дадзеныя па ўсіх краінах Еўрапейскага саюза, краінам-суседзям і краінам-кандыдатам на ўступленне ў ЕС.
Выкарыстоўвайце спасылку ніжэй для пераходу да канкрэтнага раздзелу Кeep (на англійскай мове), або пераходу на галоўную старонку (на англійскай мове). .
 

На што можна выкарыстаць Кeep?

 
З дапамогай Кeep магчыма:
  • Паглядзець ідэі праектаў у сферы, якая Вас цікавіць. .
  • Пазнаёміцца з праектамі, якія былі распрацаваны або распрацоўваюцца ў Вашай краіне, рэгіёне, з іх дасягненнямі і вынікамі. .
  • Ажыццявіць пошук партнёраў для каманды праекта, як у Вашай краіне і рэгіёне, так і ў іншых краінах на кантыненце, і нават за яго межамі! .
  • Пазнаёміцца з асноўнымі статыстычнымі дадзенымі і тэндэнцыямі гэтых праграм супрацоўніцтва (колькасць партнёраў, праектаў, тэматычнае і геаграфічнае размеркаванне ...). .
  • Зірнуць на агульную карціну: дзе запатрабаваны праграмы супрацоўніцтва для вырашэння пэўных вострых праблем (змяненне клімату, міграцыя і т.п.). .
 

Чаму выкарыстанне Кeep бясплатна?

 
За карыстанне Кeep аплата ня бярэцца. Распрацоўка і абслугоўванне Кeep ажыццяўляецца Interact ў рамках праграмы Interreg як адзін з накірункаў місіі гэтай праграмы. Дадзеные якія змящаюцца тут - гэта ўклад сотняў праграм, якія прадстаўляюць увесь сусвет тэрытарыяльнага супрацоўніцтва, пачынаючы з 2000 года.
Вэбсайт Кeep даступны на англійскай мове. Аднак, база дадзеных Кeep змяшчае інфармацыю на мовах якія ужывае кожная праграма, нягледзячы на тое, што англійская з'яўляецца абавязковай мовай у асобных абласцях.
Жадаем Вам атрымаць максімум карыснай інфармацыі з выкарыстаннем гэтага інструмента. У выпадку, калі ў Вас узніклі сумненні, пытанні, прапановы, або патрабуецца дадатковая інфармацыя аб Кeep - звяжыцеся з намі. .
Калі ласка, прыміце да ўвагі, што мы выкарыстоўваем толькі англійскую мову і не зможам адказаць на запыты на якой-небудзь іншай мове.